Skip to main content

Адышоў у вечнасць кс. канонік Рышард Якубец (інфармацыя пра пахаванне)

candles 492171 1280 2Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 22 мая ў шпіталі ў Гродне адышоў у вечнасць кс. канонік Рышард Якубец, пробашч парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат).

Пахавальныя цырымоніі адбудуцца ў касцёле ў Мікелеўшчыне:

у нядзелю 26 мая:

18.00 – цела спачылага будзе прывезена для развітання ў парафіяльны касцёл

19.00 – Імша ў інтэнцыі спачылага (запрашаецца духавенства Мастоўскага, Шчучынскага, Ваўкавыскага дэканатаў і ўсе жадаючыя)

у панядзелак 27 мая:

12.00 – пахавальная Імша, пахаванне каля касцёла.

Ксёндз канонік Рышард Якубец нарадзіўся 23 сакавіка 1961 г. Паходзіў з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Струбніцы (Мастоўскі дэканат). Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 31 мая 1987 г. у Рызе біскуп Яніс Цакулс.

З 1992 г. да смерці быў пробашчам парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне. Раней служыў між іншым у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, дзе кіраваў будаўніцтвам касцёла. Шмат гадоў быў дэканам Мастоўскага дэканату.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі