Skip to main content

Дзень нараджэння Яна Паўла ІІ адзначыла смаргонская парафія

jp2 smorgon 118 мая парафія св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адзначылa дзень нараджэння свайго нябеснага заступніка.

Менавіта ў гэты дзень Караль Вайтыла, будучы Папа, 104 гады таму прыйшоў у свет у Вадавіцэ (Польшча).

У парафіяльнай капліцы адбылася ўрачыстая Імша.

Запрошаны на Эўхарыстыю а. Андрэй Букштан OFM Cap прамовіў казанне, у якім звярнуў увагу на некаторыя аспекты жыцця Яна Паўла ІІ: абсалютнае адданне сябе Маці Божай, нават перад смерцю, і абсалютны давер Пану Богу.

jp2 smorgon 4

Вернікі атрымалі благаслаўленне рэліквіямі святога.

Потым удзельнікаў свята чакаў традыцыйны пачастунак – “крэмувкі”, любімы дэсерт Караля Вайтылы. Для дзяцей таксама былі сюрпрызы – паветраныя горкі, батут, цукровая вата і папкорн.

Вернікі смаргонскай парафіі ўдзячныя Богу за дар такога вялікага нябеснага заступніка і перакананыя, што ён дапамагае ім у будаўніцтве парафіяльнага касцёла і ва ўсіх іншых справах.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі