Skip to main content

25-годдзе служэння пробашча адзначылі ў ашмянскай парафіі

ks puzuna 113 мая ў парафіі св. Арханёла Міхала ў Ашмянах адзначылі 25-гадовы юбілей служэння ў гэтай парафіяльнай супольнасці кс. каноніка Яна Пузыны – яе пробашча.

На ўрачыстай Эўхарыстыі, на якой дзякавалі Богу за служэнне ашмянскага душпастыра, сабраліся шматлікія святары і свецкія вернікі. Узначаліў літургію біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пробашч парафіі св. Юрыя, мучаніка, у Беліцы (Лідскі дэканат) кс. канонік Валянцін Хвядук прамовіў гамілію, у якой засяродзіў увагу на святарстве і ролі святара ў сучасным свеце.

У канцы Імшы біскуп выказаў ксяндзу Яну падзяку за руплівае служэнне ў парафіі. Асаблівым чынам іерарх падзякаваў юбіляру за вялікі клопат аб аднаўленні ашмянскай святыні, якая за апошнія гады была грунтоўна адрамантавана і цяпер захапляе сваёй прыгажосцю тых, хто яе наведвае.

Таксама біскуп падзякаваў пробашчу за клопат аб духоўным Касцёле, які складаецца з вернікаў.

У сваю чаргу юбіляр выказаў падзяку ўсім, хто прысутнічаў на святочнай літургіі. Вернікам парафіі ён падзякаваў за пастаянную малітоўную падтрымку.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі