Skip to main content

Біскуп Гродзенскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў шчучынскай парафіі

bezmowanie szucin 115 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне.

На святой Імшы іерарх удзяліў сакрамэнт канфірмацыі маладым вернікам гэтай парафіі. Да сакрамэнту прыступілі 29 чалавек.

Сакратар біскупа кс. канонік Юрый Марціновіч прамовіў гамілію, у якой засяродзіў увагу на гэтым сакрамэнце, адзначыўшы, што яго трэба прымаць з верай, каб узбагаціць сваё жыццё сямю дарамі Духа Святога.

Святар падкрэсліў, што гэтыя дары, якія атрымлівае вернік у канфірмацыі, змяняюць жыццё чалавека і дапамагаюць пераадольваць розныя жыццёвыя цяжкасці.

bezmowanie szucin 12

У канцы Імшы біскуп заклікаў маладых людзей, якія прынялі сакрамэнт хрысціянскай сталасці, быць для свету жывым Евангеллем і сваім прыкладам паказваць іншым шлях да Бога.

Канфірмаваныя выказалі падзяку іерарху, а таксама святарам, якія рыхтавалі іх да прыняцця сакрамэнту. Яны запэўнілі, што хочуць і далей падтрымліваць дух святой веры, заўсёды жывучы з Богам і будучы Яго вернымі дзецьмі.

Пробашч а. Андрэй Агель SP падзякаваў усім прысутным за ўдзел у супольнай малітве, а маладым парафіянам пажадаў ніколі не пакідаць Бога і не выракацца веры.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі