Skip to main content

У Навагрудку прайшла сустрэча членаў Асацыяцыі Святой Сям’і

semji 514 мая ў Навагрудку адбылася сустрэча членаў Асацыяцыі Святой Сям’і пры Кангрэгацыі сясцёр назарэтанак.

Сустрэча праходзіла ў кляштары назарэтанак. Такія мерапрыемствы праводзяцца раз у год, іх мэта – падсумаванне фармацыйнага года і планаванне наступнага.

Члены Асацыяцыі ўдзельнічаюць у місіі сясцёр назарэтанак і знаходзяцца ў пастаянным кантакце з імі. На працягу года яны бяруць удзел у фармацыйных сустрэчах у лакальных супольнасцях.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі