Skip to main content

Адбылася пілігрымка маці з Ашмянаў у Баруны

dzen maci 25 мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаўся Дзень маці. У гэты дзень адбылася пілігрымка жанчын-маці з Ашмянаў у санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах.

Пілігрымка вырушыла з плошчы перад ашмянскім касцёлам св. Міхала Арханёла. У ёй удзельнічала каля 200 чалавек з Ашмянскага дэканату і ваколіц.

dzen maci 1

У межах пілігрымкі жанчыны прасілі Найсвяцейшую Панну Марыю аб веры для членаў сваіх сем’яў. Таксама маліліся аб духоўных плёнах укаранавання абраза Маці Божай у Барунах, запланаванага на восень гэтага года.

Дзень маці адзначаецца ў Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю мая. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах і капліцах дыяцэзіі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, дзякуючы ім за неацэнны ўклад у грамадства і за выхаванне ў веры будучых пакаленняў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі