Skip to main content

У дзень імянін біскуп Гродзенскі цэлебраваў Імшу ў катэдры ля алтара Маці Божай Кангрэгацкай

kaszkewicz kongregacka 13 мая, у дзень сваіх імянін, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў Эўхарыстыю ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Літургія здзяйснялася ля алтара Маці Божай Кангрэгацкай, Апякункі горада над Нёманам. У Імшы ўдзельнічалі прызначаны каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі біскуп-намінат Уладзімір Гуляй і іншыя святары.

У гаміліі генеральны вікарый дыяцэзіі кс. канонік Аляксандр Мацкевіч, які ў гэты дзень таксама святкуе імяніны, адзначыў, што тыя, хто шануе Маці Божую, адчуваюць Яе надзейнае заступніцтва ў розных небяспеках.

Святар падкрэсліў, што “Панна Марыя хоча, каб мы верна прабывалі з Хрыстом і каб Яго Валадарствам было кожнае чалавечае сэрца”.

kaszkewicz kongregacka 7

У канцы Імшы пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі ад імя ўсіх прысутных выказаў біскупу Аляксандру віншаванні.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне, падзякаваўшы прысутным за дар малітвы і вялікую дабрыню, заахвоціў іх працягваць падтрымліваць малітвай усё духавенства. Асабліва папрасіў іерарх маліцца за наміната Уладзіміра Гуляя, каб ён мог найлепшым чынам падрыхтавацца да прыняцця біскупскага пасвячэння.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі