Skip to main content

Біскуп Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў ашмянскай парафіі

oszmiany 128 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць св. Міхала Арханёла ў Ашмянах.

У ашмянскай святыні, якая ў апошні час была адрамантавана і стала вельмі прыгожай, іерарх цэлебраваў урачыстую Імшу, на якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі. Сярод тых, хто прыступіў да сакрамэнту, была як моладзь, так і дарослыя – у цэлым 91 чалавек.

oszmiany 4

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заахвоціў канфірмаваных быць моцнымі ў веры і выконваць абавязкі, якія вынікаюць з гэтага сакрамэнту, – не толькі вызнаваць веру, але і бараніць яе, а таксама перадаваць іншым людзям.

У канцы Эўхарыстыі пробашч кс. канонік Ян Пузына падзякаваў біскупу за візіт, дар супольнай малітвы і ўдзяленне сакрамэнту, які, па словах святара, дапаможа парафіянам узрастаць у веры і любові да Бога і бліжняга.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі