Skip to main content

Біскуп Кашкевіч удзяліў у лідскай парафіі сакрамэнт канфірмацыі

industrialny bezmowanie 727 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны).

У парафіяльнай святыні іерарх цэлебраваў Эўхарыстыю, на якой каля 30 чалавек, падрыхтаваных адпаведным чынам, прынялі сакрамэнт канфірмацыі. Гэта былі як моладзь, так і дарослыя.

У гаміліі сакратар біскупа кс. канонік Юрый Марціновіч казаў пра важнасць пастаяннага ўзрастання ў веры. Святар назваў сакрамэнт хрысціянскай сталасці момантам, калі чалавек робіць на шляху веры крок наперад.

industrialny bezmowanie 3

Біскуп, звяртаючыся ў канцы Імшы да парафіян, якія прынялі сакрамэнт канфірмацыі, заахвоціў іх памнажаць у сабе атрыманыя ў гэтым сакрамэнце сем дароў Духа Святога, патрэбныя для таго, каб мужна вызнаваць сваю веру і паступаць паводле яе прынцыпаў.

Пасля літургіі маладыя людзі з ліку тых, хто прыступіў да канфірмацыі, выказалі біскупу ўдзячнасць за ўдзяленне сакрамэнту, а сваім душпастырам айцам піярам – за дапамогу ў падрыхтоўцы да гэтай падзеі. Па словах маладых парафіян, гэты сакрамэнт будзе садзейнічаць іх узрастанню ў веры.

Пробашч а. Аляксандр Махнач SP падзякаваў біскупу за візіт, а ў першую чаргу за ўдзяленне сакрамэнту і пастырскае благаслаўленне для ўсёй парафіяльнай супольнасці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Маргарыта Снапко