Skip to main content

Фотафакт: у Астраўцы благаславілі крыж на месцы, дзе знаходзіліся касцёл і кляштар кармэлітаў

kryz 628 красавіка ў Астраўцы на вуліцы Слабодка адбылося благаслаўленне новага крыжа, усталяванага на месцы, дзе раней знаходзіліся кармэліцкі касцёл і кляштар.

Абрад здзейсніў айцец кармэліт Аркадзь Куляха, пробашч гудагайскай парафіi Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (Астравецкі дэканат), да якой адносіцца вуліца Слабодка.

Айцы кармэліты босыя просяць Божага благаслаўлення для ўдзельнікаў гэтага набажэнства і для ўсіх, хто паклапаціўся аб вырабе і ўстаноўцы крыжа – святога знаку збаўлення, а таксама моляцца аб радасці вечнага жыцця для памерлых жыхароў вуліцы Слабодка.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: а. Ігнат Падарэцкі OCD