Skip to main content

“Святарства – таямніца”: у гродзенскай семінарыі прайшоў дзень засяроджання

seminaria skupenie 18У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся дзень засяроджання для студэнтаў гэтай навучальнай установы. Яго правёў а. Андрэй Агель SP, пробашч парафіі св. Тэрэзы ад Езуса ў Шчучыне.

Сустрэча распачалася вечарам 19 красавіка гімнам да Святога Духа і супольнай малітвай з Літургіі гадзінаў.

seminaria skupenie 17

Айцец Андрэй паразважаў на тэму святарскага паклікання, адзначыўшы: “Многія, хто правёў у святарстве шмат гадоў, не заўсёды могуць адказаць на пытанне, што такое святарства. Яно заўсёды застаецца таямніцай”.

Адну з канферэнцый рэкалекцыяніст прысвяціў тэме дзвюх запаведзяў любові і падкрэсліў сувязь паміж любоўю да Бога і любоўю да бліжняга. Таксама святар падзяліўся ўласным досведам і прыкладамі са свайго семінарыйнага жыцця.

Айцец Андрэй некалькі разоў паўтарыў, што ўсіх семінарыстаў жадае бачыць у будучыні добрымі святарамі.

Максім Ваўчок

Фота: Станіслаў Бервячонак