Skip to main content

Адноўлены прыдарожны крыж благаславілі ў вёсцы Урцішкі

urtishki 5У вёсцы Урцішкі пад Іўем адбылося благаслаўленне прыдарожнага крыжа. Абрад здзейсніў дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” кс. Андрэй Аніскевіч.

Крыж быў адноўлены намаганнямі мясцовых вернікаў. Культавая пабудова створана з металу, яе ўпрыгожваюць агароджа з надпісам Ad maiorem Dei gloriam (з лац. – “Для большай славы Божай”), выявы кветак і птушак.

У набажэнстве, на якім было здзейснена благаслаўленне, узялі ўдзел жыхары вёскі, іх дзеці і ўнукі.

Вёска Урцішкі мае багатую гісторыю і з’яўляецца сціплым месцам пашаны да Маці Божай. З 1926 года ў гэтым населеным пункце знаходзіцца капліца ў гонар Маці Божай Вастрабрамскай. Згодна з легендай спачатку на месцы святыні была ўсталявана фігура Панны Марыі. Жыхар адной з суседніх вёсак прысніў, што фігура плача, бо ненакрытая. Ён прыскакаў на кані ў вёску і расказаў свой сон, пасля чаго жыхары Урцішак і пабудавалі капліцу.

Раман Ярмош