Skip to main content

Шэрагі літургічнай службы алтара павялічыліся ў адпустовую ўрачыстасць у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці

wicznewec 27 красавіка ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне адбыліся дзве радасныя падзеі: адпустовая ўрачыстасць і павелічэнне шэрагаў літургічнай службы алтара.

У гэты дзень ва ўсіх святых Імшах у парафіі ўдзельнічала шмат як мясцовых вернікаў, так і гасцей. У гаміліях святары звярталі ўвагу на важнейшую прыкмету Пана Езуса, якой з’яўляецца міласэрнасць.

На адной з Імшаў група хлопчыкаў, адпаведным чынам падрыхтаваных да гэтага, далучылася да шэрагаў літургічнай службы алтара. Новыя міністранты далі абяцанне адказна ставіцца да свайго абавязку і несці служэнне з вялікай стараннасцю.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі