Skip to main content

У Воранаве з удзелам біскупа Буткевіча адзначылі ўрачыстасць Божай Міласэрнасці

woronowo butkewicz 137 красавіка жыхары Воранава і ваколіц сабраліся ў дэканальным санктуарыі Божай Міласэрнасці (Радунскі дэканат), якім апякуюцца ксяндзы палатыны, каб узяць удзел у парафіяльнай урачыстасці, якую ўзначаліў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Пробашч воранаўскай парафіі кс. Анджэй Вітэк SAC прывітаў прысутных і падкрэсліў важнасць гэтага свята не толькі для мясцовай парафіяльнай супольнасці, але і для ўсяго Касцёла.

woronowo butkewicz 5

У гаміліі, якую біскуп Буткевіч прамовіў на святой Імшы, увага была засяроджана на Божай міласэрнасці як досведзе. Словы іерарха натхнялі на паглыбленне веры і адданае практыкаванне хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Гэтая Эўхарыстыя ў воранаўскай святыні была ўнікальнай падзеяй, чаму садзейнічалі і змест гаміліі, і ўвесь літургічны лад. Прыгожай літургіі спадарожнічала атмасфера засяроджанасці і малітвы. Усім удзельнікам гэтая Імша нагадала пра важнасць супольнасці, любові да бліжняга і разважання над таямніцамі веры.

Кс. Павел Зайцаў SAC, прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Маргарыта Сарэла