Skip to main content

Крыжовы шлях вуліцамі горада прайшоў у Навагрудку

nawagrudak kryzowy 12У Навагрудку адбыўся Крыжовы шлях па вуліцах горада, арганізаваны мясцовай парафіяй св. Арханёла Міхала.

Ідучы за крыжам, удзельнікі велікапоснага набажэнства мелі магчымасць разважаць над мукай і смерцю Пана Езуса.

nawagrudak kryzowy 2

Пробашч навагрудскай парафіі кс. Юрый Жэгарын заахвоціў вернікаў гэтай парафіяльнай супольнасці правесці Пасхальны Трыдуум, якому папярэднічаў Крыжовы шлях, з Божай ласкай у сэрцах і ў духоўным адзінстве з Езусам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Карына Фурман