Skip to main content

Дзеці з сем’яў, якія знаходзяцца ў патрэбе, і дзеці з навагрудскай парафіі атрымалі матэрыяльную дапамогу

pomocz 1З нагоды набліжэння велікодных святаў дзеці з парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку і Навагрудскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр атрымалі матэрыяльную дапамогу.

Дзеці з навагрудскай парафіі розных узроставых груп, ад самых маленькіх да падлеткаў, атрымалі дапамогу ў выглядзе прадметаў, неабходных у навучанні і быце.

pomocz 2

Навагрудскаму раённаму сацыяльна-педагагічнаму цэнтру з аддзяленнем сацыяльнага прытулку для дзяцей на чале з кіраўніком Аленай Абрыцкай было перададзена каля дваццаці пакункаў з матэрыяльнай дапамогай. Яны будуць размеркаваны сярод дзяцей ва ўзросце 2-4 гадоў з тых сем’яў, якія знаходзяцца ў найбольшай патрэбе.

Дамінік Запаснік, прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі