Skip to main content

А-курс завяршыўся пры навагрудскай парафіі св. Арханёла Міхала

akurs 224 сакавіка ў Навагрудку пры парафіі св. Арханёла Міхала завяршыўся чатырнаццаты па ліку А-курс – курс асноў хрысціянства (Керыгма).

Першапачаткова на курс запісалася больш чым 20 навагрудчан і жыхароў Навагрудскага раёна. Ён працягваўся амаль тры месяцы, у яго межах было 12 сустрэч, уключаючы выхадныя дні, у якія прайшлі рэкалекцыі. Праводзілі курс 14 служыцеляў, якія на працягу гэтых месяцаў дзяліліся сведчаннямі, здзяйснялі за слухачоў малітву і пост.

Таксама на сустрэчах курса была арганізавана група вернікаў, якія ў інтэнцыі ўдзельнікаў прабывалі на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

akurs 3

Курс завяршыўся ўрачыстай супольнай вячэрай, прыгатаванай вернікамі парафіі св. Арханёла Міхала.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі