Skip to main content

У Навагрудку прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў

rec ng ministrantyЗ 22 па 24 сакавіка пры касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў і кандыдатаў у міністранты.

З гэтых духоўных практыкаванняў, якія правялі пробашч парафіі кс. Юрый Жэгарын і студэнт Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Кірыл Масалыка, у хлопчыкаў пачаліся школьныя вясеннія канікулы.

У праграме рэкалекцый былі малітва, супольнае перажыванне Найсвяцейшай Ахвяры Езуса Хрыста, забавы і творчыя мастацкія заняткі, прысвечаныя 400-годдзю касцёла св. Арханёла Міхала.

Велікапосныя рэкалекцыі на вясенніх канікулах сталіся ў гэтай парафіі ўжо традыцыйнымі і кожны раз збіраюць каля дваццаці чалавек.

Дамінік Запаснік