
Усіх ахвотных шчыра запрашаем далучыцца да рэлігійнага спеву і разважанняў стацый падчас Крыжовага шляху. Пачатак набажэнства ў 17.30 на ўзгорку перад пабернардынскім касцёлам. На заканчэнне Крыжовага шляху – св. Імша а 19-й гадзіне ў гродзенскай катэдры.
1 красавіка ў Пальмовую нядзелю а 13-й гадзіне таксама перад пабернардынскім касцёлам будуць асвечаны вербачкі. Пасля распачнецца працэсія да катэдры, каб а 14-й гадзіне прыняць удзел у св. Імшы.
– Запрашаем усіх да ўдзелу ў гэтых важных для нашага горада рэлігійных падзеях, – адзначыў у паведамленні біскупскай курыі кс. бп Аляксандр. – Чакаем асабліва Вас, дарагая моладзь, якая вучыцца ў школах і навучальных установах, працуе на розных прадпрыемствах. Пастарайцеся прыйсці, як і ў папярэднія гады, разам са сваімі душпастырамі, як адна сям’я Хрыста і маладых людзей нашага горада.
Крыжовы шлях – парадак нясення крыжа моладдзю гродзенскіх парафій:
1. ад пабернардынскага касцёла да I стацыі (пабернардынская пар.)
2. ад I да II (пар. Дзевятоўка)
3. ад II да III (катэдральная пар.)
4. ад III да IV (пар. Аўгустовак)
5. ад IV да V (АД “OPEN”)
6. ад V да VI (пар. Св. Юзафа - Фарты)
7. ад VI да VII (францішканская пар.)
8. ад VII да VIII (пар. Вішнявец)
9. ад VIII да IX (Грандзічы-Путрышкі)
10. ад IX да X (клерыкі Гродзенскай ВДС)
11. ад X да XI (Паўднёвы-Сапоцкіна)
12. ад XI да XII (пабернардынская пар.)
13. ад ХII да XIII (пар. Дзевятоўка)
14. ад XIII да XIV (АД “OPEN”)
15. ад XIV да катэдры (катэдральная пар.)