Skip to main content

Інсцэніраваны Крыжовы шлях прайшоў у лідскай Фары

lida ksz 223 сакавіка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях.

Набажэнства было падрыхтавана пад кіраўніцтвам сясцёр назарэтанак Галіны і Дануты, якія служаць у парафіі.

Дзеці, іх бацькі і ўсе іншыя прысутныя, назіраючы дзеянне набажэнства, перанесліся ў тыя старадаўнія часы, калі Езус цярпеў за чалавечыя грахі.

lida ksz 1

Акцёры прыклалі вялікія старанні, каб яскрава перадаць атмасферу тых падзей у разважаннях Крыжовага шляху. Найлепш адлюстроўваюць сэнс гэтага набажэнства словы, якія гучалі ў спевах, што суправаджалі яго: “Праз Твой крыж, Езу, адчыняеш нам неба”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі