14 сакавіка супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі сабралася на адарацыі Крыжа, разважаючы над мукай і смерцю Езуса Хрыста, які аддаў сябе, як нявіннае ягня, за кожнага чалавека.
Думка, якой была прасякнута адарацыя, заключалася ў тым, што Езус, аддаючы сябе на крыжы за нас і адыходзячы да свайго Айца, не пакінуў нас адных, а даў нам людзей, якія прыйдуць з народу і будуць служыць яму і весці да Трыумфу разам з Хрыстом.
Кожны семінарыст мог, сузіраючы крыж, у цішыні свайго сэрца аддаць пашану святому дрэву, з дапамогай якога быў адкуплены чалавечы род, і паразважаць над гатоўнасцю ўзяць свой крыж і, не саромеючыся сучаснага свету, які дыктуе іншыя напрамкі жыцця і паклікання, ісці шляхам, які падрыхтаваў Хрыстус і на якім Ён падтрымлівае чалавека.
Марцін Лудзіч
Фота: Станіслаў Бервячонак