Skip to main content

Вернікі з Мінска і Навагрудка ўдзельнічалі ў рэкалекцыях А-курса

akurs 1З 15 па 17 сакавіка пры навагрудскім касцёле святога Арханёла Міхала адбыліся рэкалекцыі А-курса.

У рэкалекцыях удзельнічалі арганізатары і слухачы евангелізацыйнага курса, які праходзіў пры гэтай парафіі і пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску (Залатая Горка). На сустрэчы сабралося больш за 80 чалавек.

Правёў духоўныя практыкаванні пробашч парафіі ў Навагрудку кс. Юрый Жэгарын. Прысвечаны яны былі Асобе Духа Святога і Яго дзеянню сярод свайго народа і з’яўляліся пэўным падсумаваннем у пазнаванні асноў хрысціянства (керыгма).

Праграма рэкалекцый прадугледжвала ўдзел у святой Імшы, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая працягвалася ўсю ноч, адарацыі з малітвай-просьбай аб напаўненні сэрца кожнага верніка Духам Святым, канферэнцыях пра Духа Святога, малітвах праслаўлення і дзяленні сведчаннямі.

Дамінік Запаснік

Фота: Вераніка Чэрнік