Skip to main content

Інсцэніраваны Крыжовы шлях, падрыхтаваны дзецьмі, прайшоў у гродзенскай парафіі Святога Духа

kryzowy alszanka 6У суботу 16 сакавіка ў касцёле Святога Духа ў Гродне (Альшанка) адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях, які падрыхтавалі дзеці гэтай парафіі.

Акцёры ўзялі на сябе няпросты абавязак: паказаць пакуты, цяжар і смутак шляху да сімвалічнай Галготы. Гэта была не звычайная тэатральная пастанова, а сапраўднае набажэнства, якое мела мэту дакрануцца да глыбіні чалавечага сэрца.

На працягу некалькіх тыдняў дзеці адказна рыхтаваліся, каб перадаць атмасферу падзеяў, так важных у гісторыі збаўлення.

kryzowy alszanka 13

Разважанні, якія гучалі на працягу Крыжовага шляху, пераносілі ўдзельнікаў на дзве тысячы год назад і дапамагалі ўзгадаць пакуты Езуса, якія Ён павінен быў перанесці, каб адкупіць чалавецтва.

Парафіяльная супольнасць спадзяецца, што намаганні, прыкладзеныя арганізатарамі Крыжовага шляху да яго падрыхтоўкі, не будуць дарэмнымі і гэтае набажэнства будзе садзейнічаць глыбокаму перажыванню Пасхальнага Трыдууму і Уваскрасення Хрыста.

С. Вікторыя Галуза