У Навагрудку адбылася сустрэча для літургічных кантараў і арганістаў “Святы Пасхальны Трыдуум”. Сустрэча мела форму майстар-класа.
На занятках удзельнікі пазнаёмiлiся з рэпертуарам касцёльных спеваў на цэнтральныя дні літургічнага года, каб належным чынам падрыхтаваць лiтургiю і асаблiва спеў на галоўныя ўрачыстасці Касцёла.
Мадэратарамi сустрэчы ў гэтым годзе былi кс. доктар Павел Аляскевiч, музыколаг i выкладчык Катэхетычнага каледжа iмя Зыгмунта Лазiнскага ў Баранавічах, і Вольга Маркевiч, дырыжор хору “Vox Domini”, выкладчык Тэалагічнага каледжа iмя св. Казiмiра ў Гродне.
Дамінік Запаснік