8 сакавіка ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбылася Эўхарыстыя ў інтэнцыі жанчын, якую ўзначаліў пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі.
На літургіі святар падзякаваў усім прысутным жанчынам за іх выключную ролю ў свеце і заклікаў іх будаваць сваё жыццё па прыкладу Найсвяцейшай Панны Марыі.
Пасля Імшы прайшоў Крыжовы шлях, прысвечаны непаўторнай і жыццёва важнай дарозе жанчын у грамадстве.
Пры выхадзе з касцёла кожная жанчына атрымала падарунак – кветку.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі