З 1 па 3 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася фармацыйная сустрэча для жанчын з Асацыяцыі Святой Сям’і з Назарэта.
Сустрэча была арганізавана сёстрамі назарэтанкамі. У ёй удзельнічалі жанчыны з розных месцаў Беларусі – у цэлым 24 чалавекі.
Сустрэча была прысвечана пытанням зносінаў. Удзельнікі абмяркоўвалі, як будаваць здаровыя зносіны ў сваіх сем’ях.
У праграме былі Крыжовы шлях, адарацыя, якая працягвалася ўсю ноч, прагляд тэматычнага фільма.
Удзельнікі засталіся задаволены сустрэчай. “Нам удалося адчуць, што значыць адзін дух і адно сэрца”, – кажуць яны.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі