Skip to main content

Міністранты гродзенскай парафіі Святога Духа пазнаёміліся з жыццём семінарыі

ministranty olszanka 12 сакавіка міністранты гродзенскай парафіі Святога Духа наведалі Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне.

Юнакі пазнаёміліся не толькі з будынкам семінарыі, але і з ладам яе жыцця. Яны маглі пабачыць спецыфіку гэтай духоўнай навучальнай установы і штодзённае жыццё яе студэнтаў.

ministranty olszanka 2

Студэнты семінарыі распавялі гасцям, як яна была заснавана, як на працягу больш чым 30 гадоў змяняўся яе выгляд.

У суправаджэнні студэнтаў міністранты пазнаёміліся з капліцай – сэрцам семінарыі, пабывалі ў пакоях і аўдыторыях, даведаліся аб распарадку дня і абавязках семінарыстаў. У семінарыйнай бібліятэцы юнакі з захапленнем разглядалі розныя літургічныя кнігі і Рымскі Імшал на лацінскай мове, якому больш за сто гадоў.

Большасць міністрантаў наведалі семінарыю ўпершыню. Экскурсія падарыла ім шмат прыемных уражанняў, дапамагла больш зацікавіцца дзейнасцю семінарыі і жыццём яе студэнтаў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі