Skip to main content

Ксёндз Андрэй Лішко прызначаны пробашчам парафіі ў Дзятлаве

dziatlowoБіскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў новага пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве. Ім стаў кс. Андрэй Лішко.

Святар змяніў на гэтай пасадзе кс. Здзіслава Пікулу SDB, які быў пробашчам дзятлаўскай парафіі з 2014 г.

Біскуп пажадаў ксяндзу Андрэю, які вярнуўся ў Гродзенскую дыяцэзію пасля завяршэння вучобы ў Германіі, плённага служэння на новым месцы і ўдзяліў яму пастырскае благаслаўленне.

міністрант семінарыя 2

Ксёндз Андрэй Лішко нарадзіўся 8 лістапада 1984 г. Паходзіць з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат).

Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў біскуп Аляксандр Кашкевіч 30 мая 2009 г. у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. На працягу некалькіх гадоў святар быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

У апошнія гады вучыўся на тэалагічным факультэце ў Кёльнскай вышэйшай школе каталіцкай тэалогіі (Германія).

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі