Skip to main content

У Войстаме прайшла сустрэча духавенства Смаргонскага дэканату

wojstram22 лютага ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме адбылася сустрэча святароў Смаргонскага дэканату.

Святароў запрасіў на сустрэчу пробашч войстамскай парафіі, новапрызначаны духоўны айцец дэканату кс. Уладыслаў Сурвіла. Ён быў выбраны на гэтую духоўную пасаду ў дэканаце пасля смерці ксяндза Здзіслава Вэдэра SDB, які адышоў у вечнасць у канцы мінулага года.

Сустрэча пачалася ўрачыстай Эўхарыстыяй, якую цэлебраваў дэкан Смаргонскага дэканату кс. канонік Антон Казлоўскі. Паколькі ў гэты дзень адзначалася свята катэдры святога Пятра, Імша цэлебравалася ў інтэнцыі Папы Францішка, аб патрэбных Божых ласках у кіраванні Каталіцкім Касцёлам. Гамілію аб ролі Папы ў Касцёле і абавязку малітвы за яго прамовіў гаспадар парафіі.

Пасля Імшы святары абмеркавалі на сумесным пасяджэнні бягучыя справы. Асаблівая ўвага была звернута на важнасць правядзення велікапосных рэкалекцый.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі