Skip to main content

Фотафакт: у Дзень кансэкраванага жыцця законныя сёстры наведалі санктуарый у Гудагаі

kansekrow godagaj2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, айцы кармэліты, якія служаць у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, запрасілі манаскіх асобаў у гэтую святыню, каб адзначыць Сусветны дзень кансэкраванага жыцця.

На малітве ў санктуарыі сабраліся некалькі законных сясцёр з бліжэйшых парафій.

Законніцы разам з кусташамі санктуарыя ўдзельнічалі ў святой Імшы. Потым былі сумесны абед і адпачынак.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі