Skip to main content

У гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай прайшло ўрачыстае развітанне з каляднай стаенкай

staenkaУ парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне перад святам Ахвяравання Пана адбылося адмысловае набажэнства на развітанне з каляднай стаенкай і Дзіцяткам Езусам.

Каля стаенкі дзеці і моладзь з розных парафіяльных груп спявалі калядкі і чыталі вершы, прысвечаныя Нованароджанаму Езусу.

У канцы ўсім прысутным было ўдзелена ўрачыстае благаслаўленне фігурай Дзіцяткі Езуса.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі