Skip to main content

Новыя слугі алтара з’явіліся ў воранаўскай парафіі

woronowa 331 студзеня, ва ўспамін св. Яна Боско, у парафіі святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Радунскі дэканат) павялічыліся шэрагі літургічнай службы алтара.

Міністрантамі сталі пяць хлопчыкаў, адпаведным чынам падрыхтаваных да гэтага.

У знак далучэння да літургічнай службы алтара новыя міністранты атрымалі літургічнае адзенне для ўдзелу ў святых абрадах – белыя комжы. Апрануўшы комжы, яны тым самым абавязаліся клапаціцца аб чысціні сваіх душаў, удзельнічаць у літургіі свядома, пабожна, актыўна і плённа, пазнаваць яе прыгажосць.

 

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі