Skip to main content

Віншуем арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з дзесяцігоддзем біскупскага служэння

staniewski 81 лютага споўнілася 10 гадоў з таго часу, калі сённяшні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, сын гродзенскай зямлі, прыняў біскупскае пасвячэнне, удзеленае ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Галоўным пасвячаючым быў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, асістуючымі – тагачасны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

У гэты цудоўны дзень хочам падзякаваць юбіляру за больш чым восем гадоў біскупскага служэння ў нашай дыяцэзіі, за яго пастырскі клопат, асабліва аб дзецях і моладзі, а таксама аб будучых святарах, рэктарам і выхаваўцам якіх ён быў доўгі час у гродзенскай семінарыі.

staniewski 4

Арцыбіскуп Юзаф, наш добры і заўсёды радасны сябра!

Дзякуем за выбар Бога і Евангелля. Дзякуем за тое, што ты святло ў цемры і соль гэтай зямлі, на якой быў пастаўлены пастырам на ўзор Сэрца Езуса.

Няхай Пан Бог заўсёды благаслаўляе і вядзе цябе!