Skip to main content

Каталіцкія святары ўдзельнічалі ў сустрэчы з кіраўніцтвам Іўеўскага раёна

iue 1Старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец правёў сустрэчу з духавенствам раёна, у якой узялі ўдзел таксама каталіцкія святары Іўеўскага дэканату.

Як паведамляе ivyenews.by, старшыня райвыканкама між іншым адзначыў, што агульныя мэты духавенства і дзяржаўнай улады накіраваны на фармаванне сацыяльнага і духоўнага здароўя жыхароў раёна, прафілактыку правапарушэнняў і п’янства, пажарную бяспеку і шэраг іншых важных праблем, на вырашэнне якіх трэба ўплываць комплексна.Па яго словах, Царква, з’яўляючыся важным духоўным інстытутам, дае неабходныя арыенціры грамадству.

iue 2

Ігар Генец звярнуў увагу на далейшае ўзаемадзеянне ў пытаннях захавання сямейных каштоўнасцяў і традыцый, духоўнага і маральнага выхавання маладога пакалення, вырашэння праблем алкагалізацыі насельніцтва і супрацьпраўных паводзінаў.

Старшыня райвыканкама дадаў, што захаванне і памнажэнне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якімі з’яўляюцца культавыя аб’екты Іўеўскага раёна, мае выключна важнае значэнне для развіцця нацыянальнай культуры беларускага народа.