Skip to main content

Традыцыйнае каляднае благаслаўленне ўдзялілі ў Гродзенскім перынатальным цэнтры

rodom 319 студзеня ў Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры адбылася падзея, якую супрацоўнікі гэтай установы па традыцыі чакаюць у перыяд святаў Божага Нараджэння і Новага года.

rodom 2

Як паведамляе сайт цэнтра, установу наведалі настаяцель праваслаўнай Каложскай царквы ў Гродне протаіерэй Аляксандр Балоннікаў і пробашч гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя кс. канонік Ян Кучынскі. Яны здзейснілі благаслаўленне аперацыйных, радзільных залаў і аддзяленняў цэнтра, пажадалі прысутным плённай працы, шчасця і ўзаемапавагі ў сем’ях, міласэрнасці, спачування і цярплівасці.

Таксама святары ўзначалілі малітву для супрацоўнікаў і пацыентаў.

Пасля малітвы супрацоўнікі цэнтра, пацыенткі яго аддзяленняў, цяжарныя жанчыны і жанчыны, якія знаходзяцца ў родавых блоках, маці з дзецьмі атрымалі благаслаўленне.

rodom 1