Skip to main content

У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася “каляда”

koleda seminaria 12У пачатку студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла традыцыйная “каляда”. Духоўны айцец семінарыстаў кс. Ян Сарэла благаславіў пакоі студэнтаў і іншыя памяшканні семінарыі.

На пачатку абраду семінарыйная супольнасць сабралася на малітве ў капліцы гэтай духоўнай навучальнай установы, даручыўшы Богу новы год і просячы Яго шчодрых ласкаў на гэты час.

koleda seminaria 4

Таксама прысутныя разам памаліліся ў інтэнцыі семінарыі і ўсіх, хто ўтварае яе супольнасць.

Пасля духоўны айцец благаславіў і акрапіў асвячонай вадой капліцу, пакоі выхаваўцаў і студэнтаў, кухню і сталовую, месцы вучобы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак