Skip to main content

Вучыцца слуханню і паслухмянасці: у семінарыстаў прайшоў першы ў новым годзе дзень засяроджання

skupenie 7Пасля перапынку, звязанага са святамі, у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне вярнуліся на вучобу яе студэнты.

Адразу пасля іх вяртання ў семінарыі прайшоў дзень засяроджання, які правёў святар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Валянцін Станкевіч.

skupenie 6

Святар падзяліўся з семінарыстамі досведам свайго служэння, а таксама падкрэсліў важнасць таго, каб вучыцца слухаць і быць паслухмянымі ў наследванні Хрыста на шляху паклікання.

“Магчыма, чалавек, які, можа, далёкі ад Бога, прыйшоў у касцёл першы раз. Таму як святар я павінен паклапаціцца аб тым, каб гэты раз быў і не апошнім”, – адзначыў кс. Валянцін.

Дзень духоўных практыкаванняў на пачатку новага года стаў для семінарыстаў добрай нагодай да аднаўлення сваіх адносін з Богам і ўзрастання ў сваім пакліканні.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак