Skip to main content

Праваслаўны архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі наведаў катэдральны касцёл

prawoslawni 310 студзеня праваслаўны архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній наведаў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Ля ўваходу ў катэдру – маці ўсіх касцёлаў Гродзенскай дыяцэзіі – праваслаўнага іерарха сустрэў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У ходзе візіту пробашч катэдры кс. канонік Ян Кучынскі распавёў архіепіскапу пра стварэнне гэтай святыні і далейшыя падзеі гісторыі яе існавання.

prawoslawni 4

Біскуп Кашкевіч падзякаваў госцю за вялікую дабрыню і братэрскія кантакты паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у горадзе над Нёманам.

З нагоды нядаўніх святаў Божага Нараджэння, якія адзначалі нашы праваслаўныя браты, пастыр Касцёла на Гродзеншчыне выказаў архіепіскапу Антонію віншаванні. Сустрэча завяршылася ў будынку Гродзенскай курыі абменам падарункамі паміж іерархамі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі