Skip to main content

Калядную пастаноўку з удзелам дзяцей падрыхтавалі ў астравецкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа

kaliadnaja pastanowka 8У астравецкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана была прадстаўлена калядная пастаноўка “Бэтлеем”, у якой прынялі ўдзел дзеці.

Дзеці з асаблівым замілаваннем перажываюць свята Божага Нараджэння, якое вяртае да вытокаў, нагадвае аб найважнейшых рэчах у жыцці. Яны ўмеюць шчыра радавацца прыходу Хрыста ў свет, перажываць гэты момант з асаблівым трапятаннем.

Маленькія вернікі пад кіраўніцтвам сястры Марыны Лютай і бацькоў амаль цэлы месяц рыхтаваліся да прэм’еры. Калядная гісторыя расказала гледачам пра прыход Збаўцы. Дзеянне суправаджалася песнямі і танцамі.

kaliadnaja pastanowka 4

У пастаноўцы было задзейнічана 14 чалавек, якія выканалі ролі анёла, сняжынак, пастухоў, мудрацоў, Марыі і Юзафа, напомніўшы біблейскі сюжэт. “Дзеці рыхтаваліся да пастаноўкі з вялікім запалам – разам з бацькамі прыдумлялі касцюмы, развучвалі песні і танцы. Праз гэтую дзейнасць нашы маленькія парафіяне глыбей зразумелі сутнасць калядных святаў, пераасэнсавалі вядомыя рэчы, змаглі стаць на крок бліжэй адзін да аднаго. Гэта надзвычай радуе”, – зазначае сястра Марына.

У канцы мерапрыемства маленькім артыстам былі ўручаны салодкія падарункі.

Вольга Заянчкоўская, прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі