Skip to main content

Віншуем нашых братоў праваслаўных з Божым Нараджэннем

volgaЗ нагоды свята Божага Нараджэння, якое адзначаецца паводле юліянскага календара, выказваем сардэчныя віншаванні ўсім вернікам праваслаўнага вызнання.

Жадаем, каб Божае Нараджэнне было часам аднаўлення і ўмацавання веры, узаемнай дабрыні і надзеі, якая дазваляе з аптымізмам глядзець у будучыню!

Запрашаючы Езуса Хрыста ў нашы дамы, даверым Яму нашы слабасці, сваркі, спрэчкі і папросім аб дапамозе ў тым, каб глядзець на іншых з дабрынёй!

Няхай у новым 2024 годзе ва ўсіх нашых дамах і сем’ях, а таксама ва ўсёй нашай краіне ўсталюецца радасная, цёплая, сямейная атмасфера, каб мы і далей здолелі жыць у згодзе і адзінстве і цешыцца дарам міру.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі