Skip to main content

Успамінаем памерлых у 2023 г. святароў i сясцёр законных, якія служылі ў Гродзенскай дыяцэзіі

candle 197248 1280У апошнія гадзіны 2023 года хочам узгадаць памерлых святароў і законных сясцёр, якія служылі ў нашым мясцовым Касцёле нядаўна або нейкі час раней.

Хочам дзякаваць у малітве Добраму Богу за іх адданае служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі, просячы для іх дару вечнага жыцця.

Ксёндз Эрнэст Будын SCJ: з усмешкай праз жыццё

umarli 7

14 красавіка ў Тухуве (Польшча) адышоў у вечнасць кс. Эрнэст Будын, сэрцанін, які з 1990 па 2013 г. служыў у Гродзенскай дыяцэзіі.

У час служэння ў нашай краіне ён удзельнічаў ва ўтварэнні структуры мясцовай супольнасці сэрцанаў, быў пробашчам парафіі св. Станіслава, біскупа і мучаніка, у Ляцку (Шчучынскі дэканат), затым парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец).

Ксёндз Станіслаў Лугоўскі SDB: чалавек пакоры

umarli 1

31 мая ў Польшчы на 82-м годзе жыцця, 62-м манаскага жыцця і 51-м святарства адышоў у вечнасць кс. Станіслаў Лугоўскі SDB, які чвэрць стагоддзя нёс служэнне ў Беларусі.

У 1991 г. ён пачаў сваё служэнне з Гродзенскай дыяцэзіі – у Ашмянах, Бердаўцы і Лідзе.

Ксёндз прэлат Антоні Філіпчык: ціхі і пакорны

umarli 2

9 ліпеня адышоў у вечнасць кс. прэлат Антоні Філіпчык, які шмат гадоў быў пробашчам парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску.

У лістападзе 1988 г. ён прыбыў у Ваўкавыск. Быў дэканам Ваўкавыскага дэканату і пробашчам парафіі св. Вацлава да самай смерці. Адышоў у вечнасць 9 ліпеня.

Сястра назарэтанка Пэтранэля Перашчака: не расставалася з ружанцам

umarli 5

7 жніўня ў Гродне адышла ў вечнасць с. Пэтранэля ад Езуса Міласэрнага (Станіслава Перашчака) з супольнасці назарэтанак.

На працягу манаскага жыцця служыла ў Варшаве, Закапанэ, Астшэшуве (Польшча), Друскінінкаі (Літва), Лідзе і Гродне.

Ксёндз Веслаў Дамброўскі: не баяўся фізічнай працы

umarli 6

21 жніўня ў Быдгашчы (Польшча) на 87-м годзе жыцця і 61-м святарства адышоў у вечнасць кс. Веслаў Дамброўскі SDB.

Служыў у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе. З 1994 па 2015 г. быў пробашчам парафій Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні і Божага Цела ў Дварцы (Дзятлаўскі дэканат).

Ксёндз канонік Здзіслаў Вэдэр SDB: сапраўдны айцец

umarli 3

11 лістапада на 87-м годзе жыцця і 61-м святарства ў Варшаве адышоў у вечнасць кс. канонік Здзіслаў Вэдэр, салезіянін.

Большую частку жыцця ён прысвяціў служэнню парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, дзе выконваў абавязкі настаяцеля манаскай супольнасці і пробашча парафіі, а ў апошні час – вікарыя.

Ксёндз Рышард Чайка SChr: руплівы душпастыр

umarli 4

20 снежня ў Польшчы ва ўзросце 59 гадоў адышоў у вечнасць кс. Рышард Чайка, які належаў да Таварыства Хрыста (хрыстусоўцы) для палякаў-эмігрантаў.

Служыў у катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, затым у парафіі святых Пятра і Паўла ў Іўі.

З 1997 да 2007 г. быў пробашчам парафіі св. Мікалая ў Геранёнах (Іўеўскі дэканат).

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі