Skip to main content

Умець дзякаваць і прасіць прабачэння: аплаткавая сустрэча моладзі прайшла ў лідскай Фары

fara moladz 4Як і штогод, 25 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, маладыя людзі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) сабраліся на аплаткавай сустрэчы.

У сустрэчы ўдзельнічалі вікарый парафіі кс. Дзмітрый Малец і семінарысты Віталій і Аляксей, якія з яе паходзяць.

Пачалася сустрэча чытаннем урыўка з Евангелля паводле Лукі. Потым святар звярнуўся да моладзі са словам.

fara moladz 10

Ксёндз Дзмітрый падкрэсліў, што ў гэты асаблівы дзень трэба ўмець папрасіць прабачэння і падзякаваць адзін аднаму нават за маленькія добрыя рэчы.

Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай і сямейнай атмасферы, кожны мог падзяліцца аплаткай і пачуць у свой адрас шмат добрых слоў.

Вечар завяршыўся салодкім пачастункам і танцамі.

Дзіяна Бранчэль

Фота: кс. Дзмітрый Малец, Дзіяна Бранчэль