Skip to main content

Міністранты лідскай Фары падзяліліся аплаткай

fara ministranty 523 снежня пры парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылася аплаткавая сустрэча міністрантаў з удзелам вікарыя парафіі кс. Юрыя Садоўскага і семінарыстаў Віталія і Аляксея, якія з яе паходзяць.

Сустрэча традыцыйна пачалася чытаннем урыўка з Евангелля паводле Лукі. Затым прысутныя праспявалі калядкі.

З вялікай радасцю трымаючы ў ручках белыя аплаткі, міністранты дзяліліся імі і выказвалі віншаванні і добрыя словы, што паходзілі з сэрца.

fara ministranty 4

Ксёндз Юрый Садоўскі, звяртаючыся да маленькіх служачых алтара Пана, пажадаў ім кожны дзень быць для іншых анёламі, якія будуць абвяшчаць радасць пра нараджэнне Езуса Хрыста.

Сустрэча працягнулася ў цёплай святочнай атмасферы.

Дзіяна Бранчэль

Фота: кс. Дзмітрый Малец