Skip to main content

Вігілійны вечар прайшоў у гродзенскай семінарыі

oplatek seminaria 721 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся вігілійны вечар. Перш чым раз’ехацца святкаваць Божае Нараджэнне ў сваіх парафіяльных супольнасцях і сярод блізкіх, семінарысты сабраліся на традыцыйнай аплаткавай сустрэчы.

Прысутнічала кіраўніцтва семінарыі, выкладчыкі, свецкія супрацоўнікі і тыя, хто працаваў у ёй раней. У ліку прысутных быў і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

oplatek seminaria 13

Сустрэча была для ўдзельнікаў нагодай пабыць разам і праспяваць калядкі ў гонар нараджэння Езуса.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак