Мы перажываем той асаблівы час, калі будзем ісці ў духоўнай пілігрымцы ў Бэтлеем, каб там – з Найсвяцейшай Паннай Марыяй, святым Юзафам і пастухамі – аб’яднацца ў праслаўленні Слова, якое сталася целам і пасялілася між намі (пар. Ян 1, 14).
З нагоды святаў Божага Нараджэння хачу ад імя ўсіх, хто ўтварае рэдакцыйны калектыў афіцыйнага сайта Гродзенскай дыяцэзіі grodnensis.by i газеты Гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця”, выказаць самыя сардэчныя віншаванні.
Жадаю, каб народжаны ў Бэтлееме Езус адорваў усіх нас сваім супакоем, шчодрасцю Божых ласкаў, усялякім духоўным дабром, каб мы маглі выконваць Яго волю кожны дзень і даваць сведчанне аб Ім і Яго Евангеллі – таксама ва ўжо блізкім 2024 годзе.
Вясёлых святаў Божага Нараджэння і шчаслівага новага года!
Ад імя супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі
кс. канонік Юрый Марціновіч
прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі