Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Божае Нараджэнне: а як у іншых частках свету? Дзе на вігілію спажываюць свіныя рэбры, а дзе замест ялінкі ўпрыгожваюць мангавае дрэва – “калядны” агляд народных традыцый ад Еўропы да Афрыкі.
Святары пра 2023 год. Чым сёлетні год быў асаблівым для духавенства ў Гродзенскай дыяцэзіі?
Жніво вялікае. У інтэрнэце таксама. Мадэратар вэб-сайта супольнасці “Мужчыны св. Юзафа” Віталій Рабянок распавядае пра сваё служэнне ў Касцёле.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету з 24 снежня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).