Skip to main content

Капліца св. Яна Хрысціцеля на Смаргоншчыне атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

kultura 118 снежня Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняла рашэнне аб неабходнасці надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці шасці новым аб’ектам і элементам.

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале kulturagrodno.

Сярод аб’ектаў, якія атрымалі гэты статус, – тры каталіцкія святыні, у тым ліку капліца святога Яна Хрысціцеля паблізу вёскі Краснаазёрнае (Смаргонскі дэканат), аднесеная да катэгорыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў рэгіянальнага значэння.

kultura 2

Капліца пабудавана ў другой палове XVIII стагоддзя і знаходзіцца на тэрыторыі парафіi святога Юды Тадэвуша ў Вішневе.