Skip to main content

Адвэнтавыя рэкалекцыі прайшлі ў Наваельні

nowoelnia 2У парафіі Сэрца Пана Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат) кожны год праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Гэта асаблівы час для духоўных разважанняў і паглыблення веры. Сёлета рэкалекцыі адбыліся з 15 па 17 снежня.

Правёў духоўныя практыкаванні a. Алег Вайцяховіч OFM Cap.

У звернутых да парафіян казаннях святар імкнуўся перадаць, што Адвэнт – асаблівы перыяд, час радаснага чакання. За дні рэкалекцый вернікі даведаліся шмат новага, у тым ліку пра грэх чалавека і любоў Бога да кожнага.

nowoelnia 3

Казанні з вялікім захапленнем слухалі не толькі дарослыя парафіяне, але таксама дзеці і моладзь.

У канцы духоўных практыкаванняў пробашч кс. Алег Жураўскі падзякаваў рэкалекцыяністу за прыняцце запрашэння наведаць парафію, за Божае слова і глыбокія разважанні.

Парафіяне называюць гэтыя рэкалекцыі вельмі плённымі і спадзяюцца, што айцец Алег Вайцяховіч забярэ з сабой прыемныя ўражанні, пачуцці і добры настрой, якім вернікі з Наваельні ўвесь час дзяліліся з ім. Яны жадаюць святару поспехаў у яго служэнні і абяцаюць памятаць пра яго ў малітве.

Ірына Разанава, прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі