Суботнім вечарам 2 снежня моладзь парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у Лідзе сабралася разам, каб перад пачаткам Адвэнту адсвяткаваць “Андрэйкі”.
Сустрэча пачалася ў парафіяльнай святыні Эўхарыстыяй, супольнай малітвай і канферэнцыяй “Адвэнт – час падрыхтоўкі, час навяртання, час радаснага чакання!”. Пасля сумеснага разважання і прыняцця пастановаў маладыя людзі вырашылі плённа правесці час актыўнай падрыхтоўкі да Божага Нараджэння.
Затым адбылася вечарына ў стылі цырымоніі ўручэння прэміі Oscar. Салідныя пінжакі, гальштукі, пышныя сукенкі, бліскучыя туфлі – усё было як на самай сапраўднай афіцыйнай цырымоніі.
Моладзь пад кіраўніцтвам вікарыя парафіі кс. Дзмітрыя арганізавала розныя конкурсы, танцы, спевы.
“Андрэйкі” скончыліся супольнай малітвай і падзякай адзін аднаму. Менавіта такія вечары збліжаюць моладзь яшчэ больш.
Дзіяна Бранчэль
Фота: Вікторыя Мікавоз, Ліза Бобрык, Дар’я Каласоўская, Паліна Гебень, Мілена Зайцава