Skip to main content

У Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для евангелізацыйнай групы Альфа-курса

alpha ng 1З 26 па 28 лістапада ў касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку праходзілі рэкалекцыі з Духам Святым для групы служыцеляў і ўдзельнікаў новазаснаванай евангелізацыйнай групы Альфа-курса з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы.

У духоўных практыкаваннях прыняло ўдзел 50 чалавек разам са служыцелямі з Навагрудка. Рэкалекцыі праводзілі пробашч навагрудскай парафіі кс. доктар Юрый Жэгарын і пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы кс. канонік Юрый Санько.

alpha ng 2

У пачатку сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся паміж сабой. Разважанні ў межах рэкалекцый былі засяроджаны на Трэцяй Асобе Святой Тройцы і дзеянні Духа Святога ў супольнасці Касцёла.

Цэнтральнай падзеяй кожнага дня рэкалекцый было сумеснае перажыванне Эўхарыстычнай Ахвяры святой Імшы. Вечарам другога дня ўдзельнікі сабраліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, каб папрасіць Духа Святога даць сваім дзецям патрэбныя дары і ласкі. У апошні дзень духоўных практыкаванняў многія з удзельнікаў дзяліліся сваімі сведчаннямі аб гэтых рэкалекцыях.

alpha ng 3

Дамінік Запаснік